
У школьным лагеры «Вясёлка» сумаваць не прыходзiцца. Кожны дзень лагер жыве актыўным жыццем. Сёння ў атрадах прайшоў конкурс ветлiвых прывiтанняў, вiктарына па бяспецы. У гуртках «Вернiсаж» i «Творчая майстэрня» хлопчыкi i дзяўчынкi праяўлялi свае творчыя здольнасцi i фантазiю. А свае фiзiчныя здольнасцi паказалi ў спартыўных спаборнiцтвах «Моцныя, смелыя, лоўкiя».
Т.А. Шыбко






