
Мінулая субота ў гімназія была надзвычай цікавай. У рамках дня здароўя навучэнцам 7-10 класаў прапанавалі прайсці ваенна-спартыўную эстафету. Ад кожнага класа была прадстаўлена каманда з 7 хлопцаў і 3 дзяўчат, якія паказалі ўсю сваю хуткасць і спрыт.
У гэты ж дзень прайшоў гімназічны этап конкурса “Вучань года”, у якім таксама было шмат жадаючых прыняць удзел. У членаў журы была складаная праца, каб вызнацыць пераможцаў.
Навучэнцы пачатковых класаў прымалі ўдзел у гульнёвай віктарыне “Адгадай прафесію”, а таксама ў спартыўных мерапрыемствах.
Працавалі гурткі, прайшлі факультатыўныя заняткі, заняткі ў міжшкольным педкласе, рэпетыцыйнае тэсціраванне.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская






