
У субботу гімназія расхінула свае дзверы не толькі для навучэнцаў, але і для іх бацькоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі 4-х класаў пабывалі на кірмашы прафесій. Дзецям было вельмі цікава, таму што аб сваіх прафесіях прыйшлі расказаць бацькі. Пасля мерапрыемства пакуль дзеці займаліся на спартыўнай гадзіне, для бацькоў працаваў бацькоўскі ўніверсітэт. Тэма занятка “Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў 4 класа”. Для бацькоў першакласнікаў таксама прайшлі заняткі па тэме “Выхаванне самастойнасці і арганізаванасці ў першакласнікаў”. Не засталіся у баку бацькі старшакласнікаў. Адбыўся першы мітап у рамках праекту “ProGirls& ProBoys”, дзе таксама са сваімі прафесіямі знаёмілі старшакласніц іх мамы.
Прайшлі пазакласныя мерапрыемствы для навучэнцаў 6-х класаў: майстэрня “Свята да нас прыходзіць”, практычны занятак з элементамі трэнінга “Жыць у міры з сабою і іншымі”, інтэлектуальная гульня “Я ўсё ведаю”.
Адбылося паседжанне Дзіцячага раённага парламенту. Члены БРПА і БРСМ, лідэры вучнёўскага самакіравання ўнеслі свае прапановы ў план маладзёжных ініцыятыў раёна.
Як заўсёды працавалі гурткі, спартыўная зала, адбыліся паседжанні клубаў “X-Stream”, “Кліа”.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская


















