
91 год таму, 26 лістапада 1930 года нарадзіўся беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст — Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч.
Класік узбагаціў беларускую літаратуру і назаўжды застаўся выбітнай асобай у гісторыі краіны.
Даведацца шмат цікавых фактаў пра жыццё і творчую дзейнасць Караткевіча сабралiся 27 лістапада аматары клуба «Крынічка».
Удзельнiкi з цікаўнасцю разгадвалі красворд, анаграмы, рэбусы і загадкі, успамiналi прачытаныя творы.
Працягам свята было чаяванне, падчас якога дзецi прыемна размаўлялі і жартавалі. Сяброўская атмасфера нікога не пакінула абыякавым.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Р.Г.Рудэнка






