
Калі чалавек не ведае, да якой прыстані трымае шлях, для яго ні адзін вецер не будзе спадарожным.
Сёння вучні 3-х класаў спрабавалі вызначыць сваю»прыстань» праз удзел у квэст-гульні «У свеце прафесій».
Трэцякласнікі накіраваліся ў цікавае і займальнае падарожжа ў горад Прафесій. Горад гэты незвычайны. Яго не знойдзеш на карце, але кожны з удзельнікаў сёння ў ім пабываў. Жыхары гэтага горада -«Прафесіі» — самыя патрэбныя і самыя важныя ў сучасным свеце. Удзельнікі падарожжа наведалі праспект «Ключавыя словы», сквер «Зразумей мяне», прагуляліся па бульвару «Азбука прафесій», завулку «Адгадай прафесіі».
Падчас гульні дзеці разгадвалі загадкі, рэбусы, складалі слоўнік Прафесій, дэманстравалі прафесіі з дапамогай пантамімы, састаўлялі прыказкі.
На працягу гульні сярод вучняў панавала атмасфера радасці, захаплення, здзіўлення, адкрыцця незнаёмага, узаемадапамогі.
Класныя кіраўнікі 3А, 3Б, 3В, 3М класаў Русель Ж.Ж., Мазур Н.І., Гудвіловіч С.М., Мірон Г.М.







