
27 лістатапа ў гімназіі была незвычайная субота, асабліва для пяцікласнікаў, таму што іх прынялі ў рады гімназістаў. Кожны клас прадставіў сваю візітную картку, а потым разам з галоўнымі магістрамі даў прысягу на тое, што будзе з гонарам і годнасцю несці званне гімназіста, быць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны. У добры шлях, нашы гімназісты!
Для шасцікласнікаў педагог сацыяльны арганізаваў гадзіну зносін “Як зрабіць жыццё ярчэй”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі да высновы, што жыццё трэба напаўняць цікавымі падзеямі. Тады яно будзе яркім. Потым усе разам завіталі на літаратурную гасцёўню клуба “Крынічка”. Клуб “Кліа” запрасіў тых, хто цікавіцца гісторыяй на практычны занятак “Гістарычны мадэлізм”
У бібліятэцы прайшоў інтэлектуальны занятак «Ад пошуку да пазнання»
Не забыліся на спорт. Хто з ім сябруе з карысцю для здароўя правёў час у спартыўнай зале.
Працавалі аб’яднанні па інтарэсах “Патрыёт”, “Баль, баль, баль”, “Тэатр моды Шарм”, “Рукатворушка”, “Белая ладдзя”.
Вучні 10-11 класаў прынялі ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні на базе гімназіі, а вучні 3 класаў — у квэст-гульні “У свеце прафесій”.
Больш падрабязна аб нашых мерапрыемствах можна даведацца на сайце, Instagram, Telegram канале.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская











