Главная » Навiны » Завяршыўся першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі

Завяршыўся першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі

УА “Рэспубліканскі  інстытут кантролю ведаў “ праводзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне  абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі ў тры этапы. 

Першы  этап рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі г. Дзяржынска праводзіўся  ў кастрычніку і лістападзе 2021 года.  Вучнямі нашага раёна было напісана каля 200 тэстаў. Прынялі ўдзел у тэсціраванні на базе гімназіі навучэнцы трох гімназій нашага раёна, сярэдніх школ №2 і №4 г. Дзяржынска,  ДУА «Данілавіцкі ВПК яслі-сад-СШ», ДУА «Петкавіцкі ВПК яслі-сад-СШ», ДУА «Негарэльская СШ №1» і нават навучэнцы ДУА «Ліцэй № 1 г. Мінска» і ДУА «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»

Самымі папулярнымі традыцыйна былі тэсты па вучэбных прадметах «Руская мова» , «Матэматыка»,   «Беларуская мова», «Англійская мова». Далей ідуць «Грамадазнаўства», «Фізіка», «Біялогія», «Хімія» і «Гісторыя Беларусі». Ніхто з удзельнікаў тэсціравання на базе раёна не выбраў пісаць геаграфію, нямецкую і французскую мовы.

Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе на базе гімназіі ў студзені і лютым. Рэгістрацыя на удзел у другім этапе тэсціравання пачнецца з 20 снежня 2021 года. 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж