
Пад такім дэвізам прайшла субота 11 снежня ў гімназіі. Па традыцыі прайшоў Дзень здароўя.
Навучэнцы пятых класаў прымалі ўдзел у спартландыі “Дужыя, лоўкія, смелыя, умелыя”. Шасцікласнікі – у сілавым шматбор’і “Юныя сілачы”. Так як здароўе залежыць не толькі ад фізічных практыкаванняў, хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у віктарынах “Здароўе – важшейшае багацце”, “Што мы ведаем пра ежу”, гульні-падарожжы “Нашы сябры — вітаміны”, рабілі калажы “Мы за здаровы лад жыцця”.
Навучэнцы старэйшых класаў пасля факультатыўных заняткаў зараджаліся энергіяй, гуляючы ў валейбол.
Прайшлі заняткі Бацькоўскага ўніверсітэта. Тэма сустрэчы для бацькоў навучэнцаў другіх класаў “Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця” (2 «Г», 2 «Б») для бацькоў пяцікласнікаў “Дзіця сярод аднагодкаў”.
Мінулы тыдзень быў у гімназіі Тыднем прававых ведаў. Менавіта таму навучэнцы другіх класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне “Правы і абавязкі”. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся і замацавалі ўяўленні аб правах і абавязках дзяцей. Педагог сацыяльны правёў для сямікласнікаў прававую гадзіну “Правы. Жаданні. Абавязкі”, а загадчык бібліятэкі — гутарку з навучэнцамі 9-х класаў гімназіі «Тэрыторыя правоў чалавека»
Жадаючыя маглі прыняць ўдзел у паседжанні раённага клуба для падлеткаў «Крок наперад», якое праходзіла на базе Дзяржынскага раённага цэнтра турызма і краязнаўства.
Акцябраты прынялі ўдзел у раённай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз”. А прадстаўнікі вучнёўскага самакіравання сабраліся, каб абмеркаваць ідэі надыходзячых Навагодніх святаў.
Працавалі аб’яднанні па інтарэсах “Баль, баль, баль”, “Тэатр моды Шарм”, “Рукатворушка”, “Белая ладдзя”.
Больш падрабязна аб нашых мерапрыемствах можна даведацца на сайце, Instagram, Telegram канале.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская















