
Суботні дзень для пяцікласнікаў у гімназіі пачаўся са спартыўнай эстафеты, у якой хлопцы паказалі спрыт і добрую фізічную падрыхтоўку. Потым для вучняў 5 а і 5 б класаў была праведзена віктарына «Што мы ведаем пра ежу». У гульнёвай форме хлопчыкі і дзяўчынкі праверылі свае веды па гэтай тэме, пазнаёміліся з карыснымі ўласцівасцямі прадуктаў, зазірнулі ў гісторыю з’яўлення некаторай гародніны і садавіны ў нашай краіне. З невялікай перавагай перамагла каманда «Мандарынкі» з 5 б класа. Але ўсе папоўнілі свае веды па правільным харчаванні і будуць старацца есці толькі карысныя прадукты, каб быць здаровымі, разумнымі і вясёлымі.
Класныя кіраўнікі 5А, 5Б класаў





