
Каб жыццё чалавека было шчаслівым, неабходны розныя умовы , сярод якіх найважнейшае месца займае здароўе.
«Што трэба рабіць, каб быць здаровым?» — адказаць на гэтае пытанне сабраліся хлопчыкі і дзяўчынкі 6 «М» класа ў шосты школьны дзень на пазакласным мерапрыемстве «Мы за здаровы лад жыцця». Кожны з хлопцаў адказаў на гэтае пытанне па-свойму: трэба правільна харчавацца, займацца фізкультурай, добра высыпацца. Адказаў было шмат…У канцы гутаркі вучні стваралі арт-калажы «Весці здаровы лад жыцця — гэта значыць выконваць ПРАВІЛЫ захавання здароўя»
Класны кіраўнік Рудэнка Р.Г.



