Главная » Навiны » Суботні шосты дзень

Суботні шосты дзень

5 лютага ў гімназіі быў дадзены старт прафілактычнай акцыі “Сябруем з Законам!”. Навучэнцы 7 “А” класа прынялі ўдзел у прававой гульні “На што мы маем права”, 7 “Г” класа ў прававым турніры, 7 “В” класа ў круглым стале “Закон не парушай і правоў прытрымлівайся”.

Для малодшых навучэнцаў гімназіі класныя кіраўнікі падрыхтавалі матэматычны квэст. Працавала школа ранняга развіцця па падрыхтоўцы да навучання ў школе.

Працавалі аб’яднанні па інтарэсах. Адбыліся паседжанні клубаў “Крынічка”, “X-Stream”.

Старшакласнікі спрабавалі свае сілы ў рэпетыцыйным тэсціраванні па вучэбных прадметах. А  выпускнікі наведалі гімназію, каб сустрэцца са сваімі настаўнікамі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі 6 “В” і 8 “А” класа наведалі Дварэц культуры ветэранаў і паглядзелі драму “Усім, каго датычыцца”.

Больш падрабязна аб нашых мерапрыемствах можна даведацца на сайце, Instagram, Telegram- канале.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце              С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж