
У гімназіі ў суботу 19 лютага не заціхалі дзіцячыя галасы.
Будучыя першакласнікі спяшаліся зранку на заняткі ў школу ранняга развіцця. Старэйшыя навучэнцы, якія ўжо рыхтуюцца да выбару прафесіі, наведвалі факультатыўныя заняткі, спрабавалі свае сілы на РТ па вучэбных прадметах.
У рамках акцыі “Сябруем с Законам” педагог сацыяльны Фурса І.В. прапанавала для сямікласнікаў “Падарожжа па ПРАВАГРАДУ”. Пасля такога незвычайнага падарожжа хлопчыкі і дзяўчынкі накіраваліся ў шлях па Беларусі. Педагог-арганізатар Дубоўская В.А. арганізавала гульню “Беларусь – мая краіна”.
Як заўсёды, працавала спартыўная зала. Каманда дзяўчынак гімназіі згуляла ў таварыскім матчы па валейболу з дзяўчатамі СШ № 4. Прайшло паседжанне клуба “X-Stream”. Удзельнікі гуртка “Патрыёты” наведалі ДУДА “Цэнтр краязнаўства і турызма”.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская










