
Сябры! Прадстаўляем Вашай увазе анонс сакавіцкага нумара школьнай газеты “Лаві Момант”, гэта значыць кароткі змест нашых матэрыялаў:
📌 Вы гатовы сустракаць Вясну? Тады чытайце нататку “За што мы любім вясну?”, а таксама адзін з самых казачных вершаў пра доўгачаканую пару года на першай старонцы газеты.
📌 Другая і трэцяя старонкі газеты прысвечаны гісторыі нашай Радзімы. Каго называлі беларускай Жаннай Д’Арк? Каго лічаць легендай беларускай сцэны? Хто такая каралева біятлону? Чытайце ў артыкуле «8 жанчын у гісторыі Беларусі», над якім папрацаваў ні адзін юнкор нашай газеты.
📌 На чацвёртай старонцы публікацыі аб франтавіках сваёй сям’і і працаўніках тылу падрыхтавалі дзяўчаты 6 “М” класа Паліна Заяц, Паліна Баравік і Надзея Францкевіч. Даведвайцеся і вы ў сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў гісторыі аб тым, як жылі і ваявалі вашы родныя ў гады вайны, запісвайце іх і прыносьце ў 34 кабінет. Мы павінны памятаць аб нашых героях!
На гэтай жа старонцы вы даведаецеся чаму голуб — Птушка Міру? А таксама пазнаёміцеся з вершам вучаніцы 9 “Б” класа Ліліі Ізмер, прысвечаным Хатыні.
📌 Традыцыйна увесну ў гімназіі праходзіць Тыдзень Навукі. Прапануем вам пазнаёміцца з даследаваннем шасціцікласніцы Варвары Ламонавай аб навуковых адкрыццях, якія зрабілі дзеці.
📌 Завяршае сакавіцкі нумар газеты старонка, прысвечаная канікулам. “Чым заняцца ў канікулы” раскажа галоўны рэдактар Р.Г. Рудэнка, а педагог сацыяльны Г.М. Война нагадае аб правілах бяспекі.
Тут жа змешчаны яшчэ адзін паэтычны твор дзевяцікласніцы Ліліі Ізмер.
Вось такія матэрыялы ўвайшлі ў сакавіцкі нумар школьнай газеты «Лаві Момант». Спадзяемся, што кожны зможа знайсці для сябе нешта цікавае.
Як заўсёды, усіх жадаючых запрашаем да супрацоўніцтва ў нашу «рэдакцыю», у памяшканні 34 кабінета!
Р.Г. Рудэнка, галоўны рэдактар газеты “Лаві Момант”,
кіраўнік гуртка “Юны журналіст”.
Чытаць сакавіцкі нумар газеты «Лаві момант» тут