
У год гістарычнай памяці вучні 8“Б” і 8“В” класаў наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у г.Мінску. Вучням цікава было пазнаёміцца з рознымі аспектамі жыцця насельніцтва Беларусі ад старажытных часоў да ХХ ст.
Музейная экспазіцыя «Старажытная Беларусь» дала ўяўленне вучням аб першапачатковым засяленні тэрыторыі нашай краіны, узнікненні племянных саюзаў крывічоў і дрыгавічоў, першых на тэрыторыі Беларусі дзяржаўных утварэнняў, стварэнні Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжанні Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.
На выставачных пляцоўках музея прадстаўлена ўнікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўныя дакументы, старадрукі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў, мэблі, зброі, каштоўнага фарфоравага посуду і многае іншае.
Вучням цікава было даведацца, як выраблялі паперу з ільна, як друкавалі першыя кнігі. Зацікаўленнасць вучняў выклікала геральдыка старажытнай Беларусі.
У музеі хлопчыкі і дзяўчынкі знайшлі куточак з інтэрактыўнымі гульнямі на веданне гістарычных скарбаў і назваў.
Напрыканцы вучні наведалі музей прыроды і экалогіі Беларусі. А пасля музея пазнаеміліся з гістарычнымі месцамі сталіцы краіны.
Дзеці крыху стаміліся, але былі вельмі задаволены паездкай, набылі новыя веды і добры настрой.
Класны кіраўнік 8”Б” класа Трацэўская Л.Б.





























