
Мінулая субота была прысвечана Году гістарычнай памяці.
Навучэнцы 5 “Б” класа разам з класным кіраўніком успаміналі герояў Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі якіх назвалі вуліцы нашага горада. А ў 5 “Г” класе прайшоў круглы стол “Памяць жыве!”, дзе таксама ішла размова аб нашых знакамітых земляках.
Першакласнікі наведалі Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, каб асэнсаваць гістарычнае мінулае сваёй краіны.
Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе «Алімпіядныя надзеі». На базе гімназіі спаборнічалі знатакі гісторыі і нашы юныя гісторыкі заваявалі 7 дыпломаў.
9 красавіка ў гімназіі г. Дзяржынска быў дадзены старт марафону «Піянер_DZR на ўсе 💯», прысвечаны 100-годдзю піянерыі. Піянеры гімназіі падрыхтавалі для сваіх сяброў з усяго раёна квест-гульню.
Клуб “Кліа” запрасіў на паседжанне “Малая радзіма ў вялікай вайне”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб спаленых вёсках Дзяржыншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Спадзяёмся, што навучэнцы гімназіі будуць зберагаць гераічную спадчыну свайго народа.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская












