Главная » Навiны » Памяць праз пакаленні

Памяць праз пакаленні

Мінулая субота была прысвечана Году гістарычнай памяці.

Навучэнцы 5 “Б” класа разам з класным кіраўніком успаміналі герояў Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі якіх назвалі вуліцы нашага горада. А ў 5 “Г” класе прайшоў круглы стол “Памяць жыве!”, дзе таксама ішла размова аб нашых знакамітых земляках.

Першакласнікі наведалі Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, каб асэнсаваць гістарычнае мінулае сваёй краіны.

 Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе «Алімпіядныя надзеі». На базе гімназіі спаборнічалі знатакі гісторыі  і нашы юныя гісторыкі  заваявалі 7 дыпломаў.  

9 красавіка ў гімназіі г. Дзяржынска быў дадзены старт марафону «Піянер_DZR на ўсе 💯», прысвечаны 100-годдзю піянерыі. Піянеры гімназіі падрыхтавалі для сваіх сяброў з усяго раёна квест-гульню.

Клуб “Кліа” запрасіў на паседжанне “Малая радзіма ў вялікай вайне”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб спаленых вёсках Дзяржыншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

         Спадзяёмся, што навучэнцы гімназіі будуць зберагаць гераічную спадчыну свайго народа.

         Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце      С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж