Главная » Навiны » Аб заахвочванні пераможцаў алімпіяд і інтэлектуальных конкурсаў

Аб заахвочванні пераможцаў алімпіяд і інтэлектуальных конкурсаў

Штогод навучэнцы гімназіі, якія паказваюць высокія вынікі ў алімпіядным руху і даследчай дзейнасці, па выніках года ўзнагароджваюцца аднаразовымі прэміямі. Традыцыйна навучэнцы знаёмяцца з загадам аб прызначэнні прэмій у рамках Дня навукі, які сёлета адбыўся 17 сакавіка. Аднак выплаты прэмій былі адкладзеныя на некаторы час.

З сённяшняга дня навучэнцы 7-11 класаў могуць атрымаць свае прэміі ў бухгалтэрыі гімназіі. Па загадзе дырэктара гімназіі ад  09.03.2022 № 78 на заахвочванне навучэнцаў з пазабюджэтных сродкаў выдзелена 1054  рублёў. У спісе ўзнагароджаных 53 навучэнцы-пераможцы другога і трэцяга этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, алімпіяды па фінансавай граматнасці, абласных дыстанцыйных алімпіяд, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў работ даследчага характару.

Мігура Г. Я., намеснік дырэктара


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж