
Штогод навучэнцы гімназіі, якія паказваюць высокія вынікі ў алімпіядным руху і даследчай дзейнасці, па выніках года ўзнагароджваюцца аднаразовымі прэміямі. Традыцыйна навучэнцы знаёмяцца з загадам аб прызначэнні прэмій у рамках Дня навукі, які сёлета адбыўся 17 сакавіка. Аднак выплаты прэмій былі адкладзеныя на некаторы час.
З сённяшняга дня навучэнцы 7-11 класаў могуць атрымаць свае прэміі ў бухгалтэрыі гімназіі. Па загадзе дырэктара гімназіі ад 09.03.2022 № 78 на заахвочванне навучэнцаў з пазабюджэтных сродкаў выдзелена 1054 рублёў. У спісе ўзнагароджаных 53 навучэнцы-пераможцы другога і трэцяга этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, алімпіяды па фінансавай граматнасці, абласных дыстанцыйных алімпіяд, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў работ даследчага характару.
Мігура Г. Я., намеснік дырэктара