
4 ліпеня адбыўся паўфінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка 2022», у якім прынялі ўдзел таленавітыя юныя чытальнікі з усіх рэгіёнаў нашай краіны.
Вельмі сімвалічна, што ў Год гістарычнай памяці паўфінал прайшоў
у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску.
Юныя удзельнікі конкурсу ішлі да паўфінала цэлы год, чытаючы кнігі, шукалі блізкія ім па духу творы, шчыра пражывалі кожны радок.
У паўфінальным мерапрыемстве журы змаглі ўбачыць сапраўднае майстэрства чытання, неверагодную любоў да беларускага слова і высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства.
Віншуем вучаніцу гімназіі Сарган Марыю, якая атрымала дыплом лаурэата конкурсу.
Вялічка Г.У., намеснік дырэктара
