
10 верасня ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Старт на здаровы лад жыцця!”.
З гэтай нагоды быў арганізаваны Дзень здароўя. Па традыцыі ў пачатку новага навучальнага года адбыўся восеньскі легкаатлетычны крос “Гімназічныя рэкорды” для навучэнцаў 5-10 класаў. Таксама была магчымасць паўдзельнічаць у спартыўных гульнях: “Шашкі”, “Валейбол”, “Хадзілкі”. Навучэнцы 3 класаў успомнілі правілы здаровага ладу жыцця ў інтэрактыўнай гульні “Быць здаровым здорава!”. Пасля гульні разам са сваімі бацькамі адправіліся на спартландыю “Старт пакаленняў”.
Навучэнцы 4 класаў у рамках работы клуба “Х-Stream” прынялі ўдзел у інтэрактыўнай мазаіцы “Magic English” з вясёлымі гульнямі і цікавымі заданнямі. Клуб “Кліа” аднавіў свае заняткі па гістарычнаму мадэлізму.
Навучэнцы 4 А класа наведалі замкава-паркавы комплекс «Мір», які ў 2000 годзе быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Прайшлі факультатыўныя заняткі па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Фізіка”. Працаваў міжшкольны педклас.
Педагог сацыяльны Война Г.М. правяла гадзіну зносін “Я і мой свет”. Размова ішла аб тым, як знайсці выйсце ў складаных сітуацыях, як наладжваць адносіны з аднакласнікамі, бацькамі, радавацца кожнаму дню.
А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Патрыёты”, “Тэатр моды “Шарм”, “Рукатворушка”, “Робататэхніка”. Удзельнікі гуртка “Патрыёты” наведалі Дзень адчыненых дзвярэй у Дзяржынскім раённым цэнтры турызма і краязнаўства.
Спадзяёмся, што ўсе атрымалі зарад бадзёрасці і цудоўнага настрою на ўвесь навучальны год.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна таксама прачытаць на нашым сайце, Тэлеграм канале.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская



































