Главная » Навiны » Старт на здаровы лад жыцця!

Старт на здаровы лад жыцця!

 10 верасня ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Старт на здаровы лад жыцця!”.

З гэтай нагоды быў арганізаваны Дзень здароўя. Па традыцыі ў пачатку новага навучальнага года адбыўся восеньскі легкаатлетычны крос “Гімназічныя рэкорды” для навучэнцаў  5-10 класаў.  Таксама была магчымасць паўдзельнічаць у спартыўных гульнях: “Шашкі”, “Валейбол”, “Хадзілкі”. Навучэнцы 3 класаў успомнілі правілы здаровага ладу жыцця ў інтэрактыўнай  гульні Быць здаровым здорава!”. Пасля гульні разам са сваімі бацькамі адправіліся на спартландыю Старт пакаленняў”.

Навучэнцы 4 класаў у рамках работы клуба “Х-Stream” прынялі ўдзел у інтэрактыўнай мазаіцы “Magic English” з вясёлымі гульнямі і цікавымі заданнямі. Клуб “Кліа” аднавіў свае заняткі па гістарычнаму мадэлізму.

Навучэнцы 4 А класа наведалі замкава-паркавы комплекс «Мір», які ў 2000 годзе быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Прайшлі факультатыўныя заняткі па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Фізіка”. Працаваў міжшкольны педклас.

Педагог сацыяльны Война Г.М. правяла гадзіну зносін “Я і мой свет”. Размова ішла аб тым, як знайсці выйсце ў складаных сітуацыях, як наладжваць адносіны з аднакласнікамі, бацькамі, радавацца кожнаму дню.

А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Патрыёты”, “Тэатр моды “Шарм”, “Рукатворушка”, “Робататэхніка”. Удзельнікі гуртка “Патрыёты” наведалі Дзень адчыненых дзвярэй у Дзяржынскім раённым цэнтры турызма і краязнаўства.

Спадзяёмся, што ўсе атрымалі зарад бадзёрасці і цудоўнага настрою на ўвесь навучальны год.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна  таксама прачытаць на нашым сайце, Тэлеграм канале.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж