
Напярэдадні Дня народнага адзінства ў вучняў 3″Г» класа прайшлі заняткі па тэме «Адзінства народа- адзінства краіны».
Дзеці успомнілі пра першаэлементы, з якіх складаецца адзінства народа: сімвалічныя падзеі, гістарычную памяць і пра тое вялікае паняцце, якое нас аб’ядноўвае, – маці-Радзіму.
Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі гаварылі пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці, але і прыйшлі да высновы, што толькі ў адзінстве мы можам захаваць і павялічыць дабрабыт і дасягненні нашай дзяржавы.
Гарэлiк Т.I., класны кіраўнік 3 «Г» класа

























