
Вельмі сімвалічна, што вывучэнне твора У.Ліпскага » Ад роду- да народу» ў шостых класах адбылося напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства. Ідэя твора ў тым, што кожны чалавек — асоба ( Я).
Я плюс Я — сям’я.
Сям’я плюс сям’я — род.
Род плюс род- народ.
Народ плюс народ- людзі Зямлі…
І толькі ўсе разам мы можам ператварыць нашу краіну ў краіну Дабрыні, Розуму і Любові. А ўсё гэта пачынаецца ад любові да сваёй сям’і і свайго народа. Вучні расказвалі гісторыю сваіх сем’яў, іх ролю ў гісторыі краіны Прыйшлі да высновы, што ўсё залежыць ад кожнага. І сіла наша ў АДЗІНСТВЕ.
А.І.Волчанка, класны кіраўнік 6 «Б» класа







