
Iнфармацыйная гадзіна на тэму «Навіны малой Радзімы» адбылася ў 7 «М» класе. Пры дапамозе qr-кодаў вучнi ўспомнiлi, а некаторыя i даведаліся аб iнфармацыйных парталах Дзяржынскага раёна-гэта i сайт газеты «Узвышша», сайт Дзяржынскага раённага выканаўчага камiтэта, безумоўна, сайт нашай гiмназii i iнш.
Вучнi падрыхтавалі i выступiлi з навiнамi, якiя iх найбольш зацiкавiлi.
Усе даведаліся пра мітынг-рэквіем памяці расстраляных 21 кастрычніка 1941 г. жыхароў Дзяржынска, з задавальненнем паслухалi артыкул пра настаўнікаў фiзiчнай культуры i здароўя гiмназii, азнаёмiлiся з апошнiмi падзеямi ў гiмназii.
Усе працавалi захоплена, і слухаць інфармацыйныя паведамленні аб тым, што адбываецца побач, было цікава.
Рудэнка Р. Г.

























