Главная » Навiны » Суботні настрой

Суботні настрой

           Вось і  скончылася І чвэрць, але гімназісты не спяшаюцца пакідаць гімназію. Суботні дзень тут быў напоўнены дзіцячымі галасамі.

          У гэты дзень прайшла працоўная акцыя па добраўпарадкаванню тэрыторыі “Табе, гімназія, наша праца!”. Дзякуючы добраму надвор’ю, зладжана працавалі навучэнцы 5-х класаў.

Цікавай была субота ў будучых педагогаў. Згодна з планам працы прайшлі  педагагічныя пробы. Навучэнцы педкласа правялі мерапрыемства для навучэнцаў пачатковай школы — інтэрактыўную гульню “Займальная матэматыка”, а потым спартыўную гадзіну. Хлопцы і дзяўчаты вельмі хваляваліся, але пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў справіліся з гэтай задачай на выдатна.

   Як заўсёды гімназістаў чакала спартыўная зала. Яны змаглі пагуляць у піянербол, валейбол.  

Прайшлі пасежджанні клубаў “X-Stream”, “Інфа”.

Таксама працавалі гурткі  “Тэатр моды “Шарм”, “Рукатворушка”, “Робататэхніка”, “Чайна клаб” і інш.

Навучэнцы 10-11 класаў прынялі ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні па вучэбных прадметах.

Напярэдадні канікул педагог сацыяльны Фурса І.В. правяла практычны занятак з элементамі трэнінгу “Вучымся быць адказнымі”.

    Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце, а таксама ў Instagram, на Telegram канале.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце   С.І.Паўлоўская

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж