Главная » Навiны »  Каб канікулы былі бяспечнымі

 Каб канікулы былі бяспечнымі

 Канікулы – час, які вельмі чакаюць дзеці. Не трэба ўставаць па будзільніку, спяшацца. Але ёсць рэчы, аб якіх трэба клапаціцца і на канікулах. Канешне, гэта не вучоба, а правілы бяспекі. Заўсёды напярэдадні канікул класныя кіраўнікі праводзяць заняткі па бяспецы пад час канікул.  На мінулым тыдні быў арганізаваны шэраг заняткаў па бяспецы ва ўзаемадзеянні з МНС, РАУС.

27 кастрычніка навучэнцы пятых класаў наведалі абласны цэнтр бяспекі МНС г. Барысава. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнага занятка, на якім засвоілі, што трэба рабіць пры пажары ў кватэры, пры небяспецы ў лесе, пры навальніцы, як ратаваць чалавека на лёдзе. У гэтым жа накірунку — па правілах бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях –  адбылася сустрэча  з інспектарам сектара надзору і прапаганды Дзяржынскага РАНС Смусянок Алесяй Міхайлаўнай.

З мэтаю прафілактыкі супрацьпраўных паводзін непаўналетніх інспектар ІСН Дзяржынскага РАУС  Даніловіч Юлія Мікалаеўна правяла гутарку з шасцікласнікамі аб бяспецы ў Інтэрнэце, правілах паводзін у грамадскіх месцах, аб неабходнасці насіць з сабою флікер.

Новым правілам дарожнага руху была таксама адведзена ўвага. Прайшлі заняткі “Ведай! Памятай! Выконвай!” з удзелам інспектара ДПС Дзяржынскага РАУС Барабанава Мікіты Аляксандравіча.

А таксама ў апошнюю пятніцу месяца прайшоў адзіны прававы ўрок “Ад безадказнасці да злачыннасці адзін крок!”.

Спадзяёмся, што канікулы ў гімназістаў пройдуць бяспечна і карысна.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце      С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж