
Сёння вучні 6 «Б» класа наведалі краязнаўчы музей горада Дзяржынска, дзе пазнаёміліся з выставай , прысвечанай міжнароднаму мастацкаму пленэру «Святасць зямлі беларускай». Вучні пазнаёміліся з дзейнасцю Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), убачылі карціны сапраўдных мастакоў і малюнкі школьнікаў , у якіх адлюстраваны старонкі дзейнасці гэтага чалавека. Потым навучэнцы перайшлі ў другую залу, дзе пазнаёміліся з жыццём і дзенасцю Валянціны Мінскай. Падлеткаў уразілі факты, якія сведчылі пра сілу духу святой, пра яе самаахвярнасць і імкенне дапамагаць людзям. Наведалі і выставу, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Затаіўшы дыханне слухалі вучні аповед экскурсавода пра тое, колькі ў гады вайны было знішчана беларусаў, пра вёскі, якія паўтарылі лёс Хатыні,пра яўрэйскае гета ў нашым горадзе і пра тое ,як ушаноўваецца памяць загінуўшых.
Вучні прыйшлі да выснвы, што неабходна ведаць і шанаваць гісторыю свайго народа.
Волчанка А.І., класны кіраўнік 6 «Б» класа










