Главная » Навiны » Пазнаём Беларусь

Пазнаём Беларусь

Вось і яшчэ адзін тыдзень мінуў! І зноў гімназічная субота , як заўсёды, чакае навучэнцаў.Многа цікавых і карысных спраў запланавана на гэты дзень. А вучняў 6 “А”, 6 “Б” і 6 “В” класаў чакала інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Пазнаём Беларусь”. Вучні прыдумалі назвы для сваіх каманд. Каб настроіць вучняў на гульню, спачатку была прадэманстравана прэзентацыя з краявідамі, помнікамі архітэктуры, цудоўнымі мясцінамі нашай роднай Беларусі. Затым правялі размінку, у выніку якой каманды змаглі атрымаць свае першыя балы. І пачаліся сапраўдныя спаборніцтвы!
Усе пытанні былі “схаваны” ў сямі сектарах: “Сімвалы”, “Гісторыя”,”Геаграфія”, “Сельская гаспадарка”, “Прамысловасць”, “Культура”, “Спорт”. Каб выбраць сектар, вучні круцілі юлу, а кошт пытання ( ад аднаго да пяці балаў) самі. Разыграны былі ўсе пытанні! Было відаць, што дзецям цікава і яны з задавальненнем удзельнічалі ў гульні. Хочацца падкрэсліць, што пытанні былі даволі складанымі, але толькі на некалькі з іх вучні не ведалі адказу, затое змаглі даведацца пра невядомае!
Самай моцнай аказалася каманда 6 “А” класа! І бясспрэчным лідарам стаў Кляшэвіч Міхаіл. Другое месца ў каманды 6 “Б” класа. Дарэчы, гэта каманда праявіла сябе як самая дружная і згуртаваная! На трэцім месцы вучні з 6 “В” класа.
Але , безумоўна, карысным гэта мерапрыемства было для ўсіх, таму што ўсе змаглі і праявіць свае веды, і паглыбіць іх, і адчуць гонар за тое, што жывём у такой цудоўнай краіне, багатай традыцыямі і дасягненнямі!

Бурцава С.У., Волчанка А.І., Маціеўская Л.М., класныя кіраўнікі

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж