
Гімназія г. Дзяржынска з’яўляецца пунктам тэсціравання Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў для абітурыентаў Дзяржынскага раёна (і не толькі), штогод заключаючы дагавор на правядзенне РТ. Любы жадаючы можа зарэгістравацца на сайце РІКВ і прыняць удзел у РТ па любым з 14 прадметаў. У суботу, 17 снежня, першы этап РТ на базе гімназіі завяршыўся. У гэтым годзе репетыцыйнае тэсціраванне набыло значную папулярнасць — у першым этапе было напісана 356 тэстаў. Варта адзначыць, што самым папулярным па выбары прадметам у першым этапе РТ на базе гімназіі стала беларуская мова (86 тэстаў)- і гэта не можа не радаваць. А далей па папулярнасці-матэматыка (81 тэст), руская мова (79 тэстаў), англійская мова (38 тэстаў), фізіка (29 тэстаў), біялогія( 21 тэст), грамадазнаўства (14 тэстаў). Сёлета пакуль не выклікаюць цікавасці ў абітурыентаў геаграфія, і ўсе замежныя мовы акрамя англійскай — па гэтых прадметах не было напісана ніводнага тэсту.
У першым этапе прынялі ўдзел навучэнцы з усіх навучальных устаноў Дзяржынскага раёна, найбольш актыўнымі былі вучні гімназіі г. Дзяржынска, гімназіі №1 г. Дзяржынска, Негарэльскай СШ№1, Станькаўскай СШ імя Марата Казея, СШ№4 г. Дзяржынска.
Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе ў лютым і сакавіку. Рэгістрацыя на ўдзел у другім этапе РТ на базе гімназіі пачнецца з першага студзеня 2023 года.


