Главная » Навiны » Першы этап репетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі завяршыўся

Першы этап репетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі завяршыўся

Гімназія г. Дзяржынска з’яўляецца пунктам тэсціравання Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў для абітурыентаў Дзяржынскага раёна (і не толькі), штогод заключаючы дагавор на правядзенне РТ. Любы жадаючы можа зарэгістравацца на сайце РІКВ і прыняць удзел у РТ па любым з 14 прадметаў.  У суботу, 17 снежня, першы этап РТ на базе гімназіі завяршыўся. У гэтым годзе репетыцыйнае тэсціраванне набыло значную папулярнасць   — у першым этапе было напісана 356 тэстаў.  Варта адзначыць, што самым папулярным па выбары прадметам у першым этапе РТ на базе гімназіі стала беларуская мова (86 тэстаў)- і гэта не можа не радаваць. А далей па папулярнасці-матэматыка (81 тэст), руская мова (79 тэстаў), англійская мова (38 тэстаў), фізіка (29 тэстаў), біялогія( 21 тэст), грамадазнаўства (14 тэстаў). Сёлета пакуль не выклікаюць цікавасці ў абітурыентаў геаграфія, і ўсе замежныя мовы акрамя англійскай — па гэтых прадметах не было напісана ніводнага тэсту.

У першым этапе прынялі ўдзел навучэнцы з усіх навучальных  устаноў Дзяржынскага раёна, найбольш актыўнымі былі вучні гімназіі г. Дзяржынска,  гімназіі №1 г. Дзяржынска, Негарэльскай СШ№1, Станькаўскай СШ імя Марата Казея, СШ№4 г. Дзяржынска.

Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе ў лютым і сакавіку. Рэгістрацыя на ўдзел у другім этапе РТ на базе гімназіі пачнецца з першага студзеня 2023 года. 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *