Главная » Навiны » Шосты школьны дзень на карысць

Шосты школьны дзень на карысць

Шосты школьны дзень 14 студзеня прайшоў пад дэвізам “Мы малады, прыгожыя, клёвыя, а самае галоўнае, што ўсе мы здаровыя!” . Галоўным мерапрыемствам дня стаў Дзень здароўя.  Спартыўныя гульні, спартыўныя квэсты – ўсё гэта спрыяла добраму настрою і жаданню займацца спортам і быць заўсёды здаровымі і фізічна моцнымі.

Вучні старэйшых класаў наведалі факультатыўныя заняткі па розных прадметах. Працаваў раённы межшкольны педагагічны клас.

У рамках дзейнасці клуба ЮІР прайшла гімназічная алімпіяда па правілах дарожнага руху  для вучняў 5-7 класаў. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванкі і рашалі білеты па правілах дарожнага руху на камп’ютарах. Па выніках алімпіяды былі вызначаны лепшыя знаўцы правіл дарожнага руху.  А клуб “Гармонія” запрасіў усіх жадаючых  далучыцца  да чэрлідынга. Вучні паспрабавалі выканаць розныя элементы харэаграфіі і акрабатыкі. Дзяўчаты пайшлі дамоў з пазітыўным настроем!

Для вучняў 7 “А” і 7 “М” была арганізавана экскурсія у музей гісторыі беларускай літаратуры  г.Мінска.

Працавалі аб’яднанні па інтарэсах “Патрыёт”, “У коле сяброў”, “Тэатр моды “Шарм”, “Чайна клаб”, “Рукатворушка”, “Цуды з бумагі”, “Любіцелі прыроды”, “Робататэхніка”.

Больш падрабязна аб нашых мерапрыемствах можна даведацца на сайце, Insnagram, Telegram канале.

Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж