
Шосты школьны дзень 14 студзеня прайшоў пад дэвізам “Мы малады, прыгожыя, клёвыя, а самае галоўнае, што ўсе мы здаровыя!” . Галоўным мерапрыемствам дня стаў Дзень здароўя. Спартыўныя гульні, спартыўныя квэсты – ўсё гэта спрыяла добраму настрою і жаданню займацца спортам і быць заўсёды здаровымі і фізічна моцнымі.
Вучні старэйшых класаў наведалі факультатыўныя заняткі па розных прадметах. Працаваў раённы межшкольны педагагічны клас.
У рамках дзейнасці клуба ЮІР прайшла гімназічная алімпіяда па правілах дарожнага руху для вучняў 5-7 класаў. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванкі і рашалі білеты па правілах дарожнага руху на камп’ютарах. Па выніках алімпіяды былі вызначаны лепшыя знаўцы правіл дарожнага руху. А клуб “Гармонія” запрасіў усіх жадаючых далучыцца да чэрлідынга. Вучні паспрабавалі выканаць розныя элементы харэаграфіі і акрабатыкі. Дзяўчаты пайшлі дамоў з пазітыўным настроем!
Для вучняў 7 “А” і 7 “М” была арганізавана экскурсія у музей гісторыі беларускай літаратуры г.Мінска.
Працавалі аб’яднанні па інтарэсах “Патрыёт”, “У коле сяброў”, “Тэатр моды “Шарм”, “Чайна клаб”, “Рукатворушка”, “Цуды з бумагі”, “Любіцелі прыроды”, “Робататэхніка”.
Больш падрабязна аб нашых мерапрыемствах можна даведацца на сайце, Insnagram, Telegram канале.
Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская


























