
5 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У гэты дзень у 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост пагранічнай ракі Амудар’я — завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна гэта цягнулася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Звыш 14 тысяч савецкіх воінаў загінула на чужой зямлі, 6 тысяч загінула ад ранаў пасля вайны, 311 чалавек зніклі без вестак. Гэта былі самыя вялікія страты Савецкай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
У Дзяржынску гэты памятны дзень таксама адзначаюць, таму што 160 дзяржынцаў прынялі ўдзел у гэтай вайне. На сённяшні момант у жывых засталося 118 чалавек.
13 лютага Сяргееў Дзяніс Анатольевіч правёў тэматычную інфармацыйную гадзіну з навучэнцамi 8-х класаў на тэму памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Васьмікласнікі змаглі пазнаёміцца з формамі ваюючых бакоў, са зброяй, з некаторымі гістарычнымі дадзенымі.
Час ідзе, героі адыходзяць, але памяць пра гэтыя часы павінна захоўвацца.
Классы кіраўнік 8″А» Хацкевіч А.Я.



