Главная » Навiны » Віншуем пераможцу абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”

Віншуем пераможцу абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”

26 мая 2023 года падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году міра і стварэння.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 92 навучэнцы 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі відэавыступленні з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

У склад журы конкурсу ўвайшлі: паэт, член Беларускага саюза журналістаў і Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Юр’евіч Малахоўскі (старшыня); галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва і школа”, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук Святлана Іванаўна Колбышава; пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Уладзіміравіч Клімковіч; дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ярошаўна Ляскоўская; супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Па выніках конкурсу Марыя Сарган, навучэнка 4 «М» класа стала пераможцай  ў першай узроставай катэгорыі (пачатковыя класы). Яна узнагароджана  дыпломам I  ступені. Марыя чытала верш    Пятруся Броўкі  “Спакуса”.

Марыя будзе  прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году міра і стварэння.

Віншуем Марыю Сарган і яе настаўніка Мірон Ганну Міхайлаўну    з перамогаю і  жадаем поспехаў на рэспубліканскім этапе конкурсу!


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *