
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 92 навучэнцы 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі відэавыступленні з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.
У склад журы конкурсу ўвайшлі: паэт, член Беларускага саюза журналістаў і Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Юр’евіч Малахоўскі (старшыня); галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва і школа”, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук Святлана Іванаўна Колбышава; пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Уладзіміравіч Клімковіч; дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ярошаўна Ляскоўская; супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Па выніках конкурсу Марыя Сарган, навучэнка 4 «М» класа стала пераможцай ў першай узроставай катэгорыі (пачатковыя класы). Яна узнагароджана дыпломам I ступені. Марыя чытала верш Пятруся Броўкі “Спакуса”.
Марыя будзе прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году міра і стварэння.
Віншуем Марыю Сарган і яе настаўніка Мірон Ганну Міхайлаўну з перамогаю і жадаем поспехаў на рэспубліканскім этапе конкурсу!