Главная » Навiны » Дэбют вучняў 5 «В» класа і ,,Беларускага тэатра» гімназіі г.Дзяржынска

Дэбют вучняў 5 «В» класа і ,,Беларускага тэатра» гімназіі г.Дзяржынска

У гімназіі г.Дзяржынска дзейнічае клуб ,,Крынічка». У яго межах на працягу шматлікіх гадоў існуе гурток ,,Беларускі тэатр «.
Сёлета акцёрамі гэтага тэатра былі вучні 5 ,,В» класа. Яны толькі пачыналі свае тэатральныя спробы, таму была выбрана невялікая калядная мініп’еса «Выпадак з анёлам».
Дзяўчаты вельмі хваляваліся, вучылі сваю ролю, абмяркоўвалі касцюмы і дэкарацыі. На рэпетыцыях была жывая, дружалюбная атмасфера. І вось надышоў дзень паказу спектакля.
Месцам абралі рабочы кабінет, час выпаў сам па сабе — апошні ўрок у гэтым навучальным годзе. У якасці гледачоў аднакласнікі нашых акцёраў.
П’есу прапанавалі паглядзець і класнаму кіраўніку Глобус М.В., якая пабыла яшчэ і ў ролі фатографа (за што ёй вялікі дзякуй).
Такім чынам, сёння,  30 мая,адбыўся творчы дэбют вучняў 5 «В» класа і ,,Беларускага тэатра» гімназіі г.Дзяржынска.
Кіраўнік гуртка Хацкевіч А.Я.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *