Главная » Навiны » “Прывітанне, лета!”

“Прывітанне, лета!”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 27 мая шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

У гімназічную суботу навучэнцы 1, 6, 8 класаў сталі ўдзельнікамі фізкультурна-аздараўленчага свята, прымеркаванага да завяршэння навучальнага года, “Прывітанне, лета”. Для ўсіх жадаючых былі арганізаваны рухомыя гульні ў спартыўнай зале і на стадыёне.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Чайна клаб”, “Рукатворушка”, “Любіцелі прыроды”, “Цуды з паперы”, “Робататэхніка”, “Тэатр моды – Шарм”, “Матор”, “Ваенная гісторыя Беларусі”, “Патрыёт”, “Чарлідынг”і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе, “Курыць не модна, модна быць здаровым” (да Сусветнага дня без тытуню (31.05)), а таксама стаць удзельнікамі бібліятэчных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22.05): “Дзівоснае і загадкавае” – прагляд экалагічных фільмаў, “Па старонках Чырвонай кнігі” – размова ля кніжнай паліцы, 1 кл.; да Дня г.Полацка — “Полацк музейны” – прэзентацыя кнігі. Прайшоў працоўны дэсант “Дапамагчы заўсёды гатовы!”, 5А кл.

У гімназічную суботу выхаванцы клубаў “Гармонія” і “X-Stream” з задавальненнем паўдзельнічалі ў майстар-класе “Ствары свой музычны топер” і інтэрактыўнай гульні “Holiday Items” адпаведна; навучэнцы 5 класаў сталі ўдзельнікамі круглага стола “Як весела правесці лета”; навучэнцы 6 класаў — гадзіны зносін “Свой шлях мы выбіраем самі”; навучэнцы 7 класаў — факультыўнага занятка “Мы — самі”, акцябраты і піянеры гімназіі — ваенна-спартыўных гульняў “Зарнічка”і “Зарніца”.

Адбыўся шэраг экскурсій і паездак: наведванне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі, 2В, 2Г, 1Г кл.; Тэатра юнага гледача, 2А, 2Д кл.; Дзяржынскага краязнаўчага музея, 2Б, 2М кл.; музейнага комплекса “Дукорскі маёнтак”, 1Б кл.; экскурсія ў г.Гродна, 7Б, 7Г, 10Б, 5Г, 5М кл.

Навучэнцы гімназіі сталі і ўдзельнікамі раённых мерапрыемстваў, арганізаваных у шосты школьны дзень: раённага конкурсу работ даследчага характару і раённай тэматычнай дыскатэкі “Лета без небяспекі”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна прачытаць на нашым сайце, на гімназічнай старонцы ў Інстаграм і ў тэлеграм-канале.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *