У нашай гімназіі ў рамках гімназічнай суботы прайшла акцыя “Усміхнёмся разам”, прысвечаная Дню нараджэння “Смайліка”.
У гэтай акцыі бралі ўдзел піянеры дружыны “Спадчына”, а таксама актывістыПА АА «БРСМ». Асноўнай задачай акцыі было падарыць добры настрой і сваю ўсмешку ўсім тым, хто праводзіў свой час у гімназіі. Удзельнікі акцыі пакінулі свае ўсмешкі на фатаздымках. У кадр трапілі вучні, якія наведвалі аб’яднанні па інтарэсах, секцыі, факультатыўныя заняткі, гімназічныя мерапрыемствы. На фатаздымках можна таксама ўбачыць нашу адміністрацыю і настаўнікаў, якія з задавальненнем далучыліся да акцыі і падаравалі нам зарад станоўчай энергіі![mudslide:picasa,0,gymndz.school,6062334096731848929]