[mudslide:picasa,0,gymndz.school,6059326863468484433] У панядзелак, 15 верасня, ў актавай зале гімназіі адбылася XXIX агульнагімназічная вучнёўская канферэнцыя. У канферэнцыі прынялі ўдзел галоўныя магістры, іх намеснікі, магістры ідэалогіі і адукацыі.
У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны наступныя пытанні: план работы магістрата гімназіі на новы навучальны год (мэты, задачы, асноўныя мерапрыемствы); новая сістэма ў рабоце галоўнага магістрата; рэйтынгавая сістэма ў ацэнцы работы класных калектываў гімназіі.
Удзельнікамі канферэнцыі была вынесена і прынята прапанова аб тым, што ў новым навучальным годзе 5-11 класы будуць атрымліваць балы (“совы”) за ўдзел у агульнагімназічных, раённых, абласных конкурсах і спаборніцтвах. Колькасць атрыманых балаў будзе залежаць ад якасці выкананых творчых работ, колькаснага ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, мерапрыемствах шостага школьнага дня і г.д.
Было таксама праведзена анкетаванне па гімназічнай тыражнай газеце “МЫ”.
Напрыканцы канферэнцыі ўсе галоўныя магістры атрымалі ў падарунак cпецыяльныя сшыткі, з якімі яны будуць наведваць паседжанні галоўнага магістрата, а таксама прыгожыя канверты і невялікі бонус – першую “саву” – за актыўны ўдзел у рабоце канферэнцыі.
Наступны раз галоўныя магістры 5-11 класаў збяруцца ўжо у сераду для таго, каб абмеркаваць мерапрыемствы шостага школьнага дня і… правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі ў гімназіі.
Педагог-арганізатар
Пашкевіч Н.С.




















