Главная » Навiны » Фізічная актыўнасць для развіцця інтэлекту

Фізічная актыўнасць для развіцця інтэлекту

Першая субота навучальнага года светлая і цёплая, як і само восеньскае сонейка.
Хлопцы і дзяўчаты 4″А», «Д», «М» прыйшлі ў школу, не толькі для пазітыву, але і для развіцця сваіх інтэлектуальных здольнасцяў. Разумовая гульня » Алімпійскі эрудыт» — цудоўны карагод знаёмстваў з выдатнымі спартыўнымі дзеячамі, з асаблівасцямі спартыўных гульняў, з памятнымі спартыўнымі мерапрыемствамі.
Тры станцыі, тры цікавыя моманты, тры старонкі з гісторыі беларускага спорту.
Дарэчы, развіваючы інтэлектуальныя здольнасці, мы развіваем і фізічныя паказчыкі. Пачыталі і з дапамогай рухаў расказалі змест тэксту; адказалі на пытанні і прадэманстравалі свае адказы; паглядзелі на малюнкі і перадалі свае ўражанні на спартыўным абсталяванні. Цікавы падыход для інтэлектуальных гульняў лёгка растлумачыць, калі ведаць сутнасць узаемасувязі фізічнай актыўнасці і разумовых паказчыкаў.
Чым больш актыўна жыве чалавек, тым больш яго інтэлект. І наадварот, інтэлектуальны чалавек будзе весці здаровы лад жыцця, які дапаможа ў дасягненні мэты. Вось і атрымоўваецца, што хлопчыкі і дзяўчынкі выпрабавалі на сабе дадзенае меркаванне!
Утульна, прыемна і цікава прабеглі хвілінкі спартыўнай сустрэчы чацвертакласнікаў!
Новыя ўражанні, новыя веды і новыя меркаванні для асабістага росту, для здароўя і поспехаў у новым навучальным годзе!!! 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж