Главная » Навiны » У госці … да Верасня

У госці … да Верасня

Mнe дacпaдoбы Bepaceнь зaўжды.
I нe тaмy, штo ў iм я нapaдзiўcя.
У вepacнi мнe cвeт yвecь aдкpыўcя
У cпeлacцi caкoўнaй – мaлaды.
Taк, cвeт! I caм я ў вepacнёвы чac,
Пpacвeчaны cвятлoм ягo, як гpoнкa,
Cпявaю i нe цixa, i нe звoнкa
Для вac, aбшapы poдныя, для вac,

Шчымлiвa адчyвaючы дyшoй
3aкoнчaнyю яcнacць y пpыpoдзe,
I ў жypaўлiным cцiшaным пaлёцe,
I ў зacцюдзeлaй быcтpынi paчнoй.

А. Грачанікаў


І нам даспадобы верасень, тым больш такі, які нам падарыла прырода сёлета.
Менавіта таму ў сонечны вераснёўскі дзянёк вучняў 7 і 8 класа сабрала разам літаратурна-музычная гасцёўня «Фарбы восені».
Хлопцы і дзяўчаты прачыталі за круглым сталом прыгожыя вершы пра восень пад заварожваючыя гукі калімбы — шчыпаковага язычковага музычнага інструмента (яго яшчэ называюць ламелафон).
Скончылася свята смачнымі пачастункамі, якія прыгатавалі самі вучні іх бацькі.
Душэўная атмасфера, цудоўнае надвор’е, сустрэча з двума відамі мастацтва — усё гэта пакінула прымны след у душы ўдзельнікаў гасцёўні.
Фарбы восені нікога не пакідаюць раўнадушнымі…


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мінько К. А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж