Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій запрашае дзяцей з карысцю правесці лета ў дзіцячым гуртку робататэхнікі.
Праграма разлічана на дзяцей ва ўзросце ад 10 да 13 гадоў. Знаёмства з займальным светам праграмавання і робататэхнікі адбываецца паступова: праграма падзелена на 3 паслядоўныя блокі працягласцю па 36 акадэмічных гадзін з нарастаючым узроўнем складанасці.
Па выніках кожнага курса праводзіцца займальная дэманстрацыя праекта з запрашэннем бацькоў, а лепшыя работы адпраўляюцца на міжнародны конкурс STEAM CUP, вынікі якога падводзяцца раз у месяц. Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы ад кампаніі ROBOTIS.
Заняткі праводзяцца 3 разы на тыдзень: панядзелак, серада, пятніца .
Час правядзення заняткаў : 15.00 — 17.30
Усе падрабязнасці тут.
Для запісу на курс неабходна падаць заяўку на сайце. З вамі неадкладна звяжацца метадыст, які курыруе дадзеную праграму, і адкажа на ўсе пытанні.