Главная » Навiны » 30 кастрычніка гімназісты рушылі ў падарожжа

30 кастрычніка гімназісты рушылі ў падарожжа

Нас чакалі гістарычныя мясціны нашай славутай краіны. Едучы ў камфартабельным аўтобусе, мы слухалі звесткі пра мястэчка Койданава,пра Станькава і яго гаспадароў Чапскіх, пра славуты Нёман і цудоўную Шчару, пра талент Міцкевіча, паэта, якому сам Пушкін напрарочыў славу і цудоўнае будучае. Узгадваючы гістарычныя падзеі і даты,мы прыехалі да свайго першага прыпынку — Ружаны. Палац Льва Сапегі, знакамітага канцлера ВКЛ, адчыніў нам сваю браму. Гэта відовішча трэба ўбачыць на свае вочы: адноўленая частка палаца паступова наступае на рэшткі былога хараства. Шматлікія хрысціянскія храмы дапоўнілі ўражанне ад Ружан.
Смачна падсілкаваўшыся, мы рушылі далей, на радзіму Тадэвуша Касцюшкі ,ваеннага і палітычнага дзеяча ВКЛ. Як цудоўна,што сённяшняя моладзь можа ўбачыць сядзібу славутай асобы,чыё імя гучыць далёка за межамі нашай краіны.
Прырода навокал — нейкі неапісальны рай,такую раскошу не кожны дзень убачыш,асабліва калі перад вачыма адкрываецца панарама Косаўскага палаца. Усё, пачынаючы ад прыступак і да самага ўваходу ў шматлікія залы,вымушае запаволіць дыханне( жылі ж людзі). Убранне пакояў, дарагія габелены, жаночыя нарады і ўпрыгажэнні, посуд і шмат таго, што адсылае нас да эпохі 19 стагоддзя, канешне, аказала на нас вялікае ўражанне.
Ёсць на што паглядзець у Беларусі і ёсць з чаго падзівіцца! Дзякуем за праведзены час арганізатарам экскурсіі.
Вучні 10″Б» класа і іх класны кіраўнік


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж