Главная » Навiны » Куды пайшлі вучыцца выпускнікі гімназіі 2015 года

Куды пайшлі вучыцца выпускнікі гімназіі 2015 года

29 жніўня ў нашай гімназіі адбылася традыцыйная сустрэча выпускнікоў  2015 года з адміністрацыяй, педагогамі і вучнямі 11 класа. У 2015 годзе 45 выпускнікоў гімназіі атрымалі атэстаты і  ўсе сталі студэнтамі! ( 44  вучні цяпер  студэнты вышэйшых навучальных устаноў і 1 — навучэнка   коледжа). Спектр выбраных выпускнікамі прафесій шырокі і разнастайны — менеджары, лекары, педагогі, спецыялісты ў сферы IT тэхналогій, перакладчыкі і нават … памежнік ( пограничник).

Сярод іх  — 8 студэнтаў  БДУ (Беларускага дзяржаўнага універсітэта), 7 студэнтаў  БНТУ (Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта), 6 студэнтаў БДУІР (Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі), па 4 студэнты ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце і ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. А таксама 2 навучэнцы паступілі ў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт, 2 — у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, 2 — у Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО», 1 — у Акадэміію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 1 — у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, 1- у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, 1 — у Віцебскую дзяржаўную  акадэмію ветэрынарнай медыцыны, 1- у Інстытут памежнай  службы Рэспублікі Беларусь , 1 — у Інстытут правазнаўства.   Сярод выпускнікоў гімназіі 4 будучыя лекары ( студэнты медыцынскіх універсітэтаў у г. Мінск, г. Гродна і г. Гомель і 1  навучэнка  медыцынскага коледжа))

У цёплай сяброўскай атмасферы выпускнікі распавялі прысутным пра тыя навучальныя ўстановы, студэнтамі якіх яны сталі, падзяліліся сакрэтамі здачы цэнтралiзаванага тэсцiравання, планамі на будучыню.

Зычым нашым дарагім выпускнікам поспехаў у вучобе, добрага настрою, надзейных сяброў і  дасягнення пастаўленых мэтаў!


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж