Главная » Навiны » Дзень беларускай мовы ў «Зімовай казцы»

Дзень беларускай мовы ў «Зімовай казцы»

30 снежня ў лагеры»Зімовая казка» «Дзень беларускай мовы»  хлопчыкі і дзяўчынкі пачалі з ранішняй гімнастыкі. Зарадзіўшыся бадзёрасцю і вясёлым настроем, пасля смачнага сняданку, выхаванцы паўтарылі і замацавалі веды аб правілах паводзін зімой паблізу вадаёмаў- прайшла хвілінка бяспекі на тэму «Асцярожна! Тонкі лёд!»  Віктарына «Навагоднія казкі» акунула дзяцей у свет чараўніцтва. Яны пазнаёміліся з героямі навагодніх казак. Падчас «Вясёлых стартаў » юныя спартсмены спаборнічалі, гулялі ў спартыўныя і рухомыя гульні. У «Творчай майстэрні » маленькія мастакі стваралі змеек-сімвал Новага года. Перадсвяточны дзень у лагеры прайшоў прадуктыўна, весела, радасна, энергічна і займальна!

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж