У суботні дзень для вучняў 5-8 класаў прайшлі спаборніцтвы па пешаходным турызме. Працавала секцыя “Спартыўныя гульні”, у рамках якой гімназісты змаглі паспаборнічаць у настольным тэнісе і піянерболе. Гімназісты таксама наведалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Юны стралок” і “Гуляем у футбол”.
У шосты гімназічны дзень працавалі наступныя гімназічныя аб’яднанні па інтарэсах – “Чароўная палітра”, “Рукадзельніца”, “Юны журналіст”, “ФотаАРТ”, “Дожджык”, “Вясёлка”, “Гімназічны тэатр”, “Беларускі тэатр” і аб’яднанні па інтарэсах УДА – “Краіна майстроў” (ЦТДіМ) і “Турысцкая песня ” (РЦТіК).
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа.
Вучні 11 “Б” класа прынялі ўдзел у Дні адчыненых дзвярэй у Акадэміі МУС РБ, г. Мінск.
Вучні, якія наведалі бібліятэку, змаглі азнаёміцца з літаратурай у рамках кніжных выстаў “Турызм – гэта цікава”, “Паэзія Дзяржыншчыны” і інш.
Вучням 4 “В” класа быў прапанаваны ўрок займальнай бяспекі, а вучні 3 “Б” здзейснілі экскурсію ў Эколага-біялагічны цэнтр.
Піянеры дружыны “Спадчына” сталі ўдзельнікамі гімназічнай выставы-конкурсу малюнкаў, прысвечаных Дню нараджэння піянерскай дружыны “Спадчына” , а таксама наведалі пасяджэнне раённага савета ГА “БРПА”.
Па ініцыятыве піянераў і актывістаў ПА ГА “БРСМ” у гімназіі другую суботу запар прайшла фота-акцыя “Усміхнёмся разам”.
У суботні дзень пачалася падрыхтоўка да конкурснай праграмы “Містэр гімназія – 2016”, якая пройдзе ў гімназіі ў час асенніх канікул бягучага навучальнага года.
Вучні, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Турыст” (РЦіК), адправіліся ў в.Станькава, дзе прынялі ўдзел у раённым мерапрыемстве “Дзень турыста”, прысвечаным Міжнароднаму дню турызму (27.09).