24- 25 верасня 2015 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіў Міжнародны форум студэнцкай і вучнёўскай моладзі «Першы крок у навуку — 2015», дзе былі арганізаваны секцыйныя пасяджэнні школьнікаў з мэтай выяўлення таленавітых вучняў, якія выяўляюць цікавасць да навукова-даследчай дзейнасці. Лізавета Ждановіч, вучаніца 11 «А» класа, узнагароджана дыпломам II ступені ў секцыі «Гуманітарныя навукі і мастацтва» (Педагогіка. Псіхалогія. Сацыялогія) . На форум Лізавета прадставіла распрацоўку сацыяльна-культурнага праекта на прыкладзе напрамка «Смак роднай мовы» у экацентры «Станькава». Віншуем Лізавету і яе кіраўніка Рагожкіну Святлану Рыгораўну з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!