Главная » Навiны » У клубе «Крынічка» прайшла интэлектуальная гульня

Дз Колледж

У клубе «Крынічка» прайшла интэлектуальная гульня

Сёння, 25 сакавіка, клуб » Крынічка » сабраў сваіх сяброў на інтэлектуальнай гульні «Мая Беларусь». Цікавыя конкурсы дапамаглі двум камандам узгадаць тыя асаблівасці,дзякуючы якім мы можам ганарыцца нашай краінай.
Удзельнікі гульні павінны былі ўспомніць славутыя імёны Беларусі,дастапрыемнасці і прадпрыемствы нашай краіны,сімвалы і традыцыйныя святы,гарады і памятныя даты.
Праходзячы этап за этапам, нашы гімназісты,а гэта вучні 6,8 і 10-х класаў, падышлі да фінішнай прамой з добрым багажом ведаў.
У якасці члена журы была запрошана вучаніца 10″Б» класа Каваленка Дзіяна, якая дапамагла дастойна і справядліва вызначыць пераможцаў.
Дзве каманды: » Беларусаведы» і «Патрыёты» — змагаліся за права называцца лепшымі знаўцамі Беларусі. Камусьці сёння пашчасціла больш,але пакрыўджаным ніхто не застаўся.
На жаль,канікулы сталі прычынай невялікай колькасці прысутных на гэтай гульні,але,як гавораць аптымісты: » Галоўнае не ў колькасці,а ў якасці».
Клуб «Крынічка » дазваляе кожнаму аматару літаратуры і культуры праявіць сябе і свае здольнасці — толькі было б жаданне.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хацкевіч А.Я.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”