Главная » Навiны » …і музыка гучала…

…і музыка гучала…

28 верасня  стартаваў чарговы Тыдзень музыкі. У першы дзень вакальныя групы «Зараначка», «Эксклюзіў», вакальны гурт 8 класаў выконвалі “Песні пра маю Радзіму”. 29 верасня сваёй творчасцю дзялілася з намі вучаніца 11 «Б» класа Тумель  Анастасія. Яна прадставіла сваю сольную праграму «Чароўны саксафон». 30 верасня адбыўся канцэрт класічнай музыкі для вучняў 3-4 класаў. На гэтым канцэрце навучэнцы нашай гімназіі дзяліліся сваім майстэрствам ігры на музычных інструментах — блокфлейтах, флейце, гітары, фартэпіяна, цымбалах. А 1 кастрычніка- Сусветны дзень музыкі- прайшоў канцэрт «Спявай, гітара», дзе вучань 9 “М” класа Бахта Раман выступіў са сваёй сольнай праграмай. А  падлеткі  з ВІА «Рэтра-хіт» парадавалі сваіх слухачоў лепшымі хітамі. І па традыцыі завяршыў Тыдзень музыкі святочны канцэрт да Дня настаўніка, дзе навучэнцы гімназіі падарылі  настаўнікам свае лепшыя песні.

Шаклеіна А.В.,  кіраўнік клуба «Гармонія»


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *