
20 лютага ў нашай гімназіі было актыўна і цікава — тут у межах тыдня клуба «Крынічка» праходзіла моўная акцыя «Ведай сваё», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
На перапынках 23 кабінет ператварыўся ў інтэрактыўную пляцоўку, дзе вучні змаглі праверыць свае веды лексікі беларускай мовы. Галоўным заданнем для ўдзельнікаў стала віктарына-лато: трэба было скласці правільныя пары са слоў, правёўшы паралелі паміж рускай і беларускай мовамі. Хлопцы і дзяўчаты з захапленнем шукалі адпаведнікі сярод яркіх картак з назвамі месяцаў.
Дзеці радаваліся, калі знаходзілі правільны адказ.
А вы ведаеце пераклад слоў альтанка, арэлі, кавун, студня, пліска, пячкур, прас, стакротка?..
Акцыя «Ведай сваё» прайшла ў вясёлай і нязмушанай атмасферы. Вучні не толькі праверылі сябе, але і папоўнілі слоўнікавы запас, яшчэ раз пераканаўшыся, наколькі мілагучная і багатая беларуская мова.
Мінько К. А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры





